ВМ-36. Вясна прыйдзе
Былі атрыманы словы:
1.Адліга, 2.Паветра, 3.Квітнее, 4.Бэз, 5.Ноч, 6. Світанне, 7.Летуценне, 8.Надзея, 9.Аскепак, 10.Зіхаціць, 11.Сонца, 12.Паэт, 13.Моц, 14.Вяртанне
Вясна абавязкова прыйдзе,
Ля хаты расквітнее бэз,
Ноч роспачы ў нябыт адыдзе,
Раскрышыцца ў аскепкі стрэс.
Прачнецца сонца на світанні,
Адлігу раннюю пачне,
А з ёй – уцекачоў вяртанне,
Як вольных птушак па вясне.
Зазіхацяць надзеяй вочы
На Менск убачыўшы квіток,
І атрымаем мы аднойчы
Паветра свежага глыток.
У гэтым дар i моц паэта:
Да мар праз летуценнi плыць.
Пасля вясны надыдзе лета,
І будзе ўсё, як мае быць.
18.10.2022
Свидетельство о публикации №122101808355