Не бойцеся турбот жыццёвых...

***
Не бойцеся турбот жыццёвых,
І сябра пачастуйце ад душы,
І не кідайце ні старых, ні новых,
Ні тых, што у магілы адышлі.

Сагрэйце сваім сэрцам і спагадай
Не толькі мілых сэрцу, нават злых.
І ўзыдзеце калісьці вы над садам
Ружовай поўняй, каб убачыць іх.

Капайце грады, і часнок садзіце,
Глядзіце, калі ружы укрываць.
І толькі з тымі ў дальні пуць ідзіце,
Хто праўду ў вочы можа вам сказаць.

І не шухайце схованкі за спінай,
Калі патрэбна будзе ўзяць ружжо
І выйсці супраць ворага з Айчынай,
Калі ён набліжаецца ужо.

Не здраджвайце магілам бацькі й маці,
Маліцеся правераным багам.
Марыі верце і Яе Дзіцяці,
І тады будуць людзі верыць вам.

Не бойцеся турбот жыццёвых!
А без турбот які ж вы чалавек?
Запомніце з мяне хаця б два словы:
Складаны зараз век, складаны век.

18 кастрычніка 2022 г.


Рецензии