Жыццё магчыма
Ды ў полi залацiсты каласок.
А можа першае славечка,
Ды жураўлiны клiн над рэчкай…
Загадкавы пейзаж на небе з хмар,
Ды пацалункi закаханых пар.
Чаромхi пахi у паветры,
Вачэй сяброўскiх погляд ветлы…
Лугi, палi, дзе iзумрудам рунь,
Ды спеў птушыны, быццам говар струн.
Кастрышча, песнi на Купалле,
Вяночкi, што разносяць хвалi…
Памылкi ды святло ад перамог,
Твой выбар скрыжаванняў i дарог…
Спатканнi, развiтанняў горыч,
Ды вольны дух ў жыццёвым моры.
З сумленнем згода, што вядзе, як гiд,
Жыццёвай сцежкай каб святло пралiць,
Каб птахам вольным свае крылы, -
На зорку, што туманы скрылi…
Свидетельство о публикации №122101807360