Так, пакуль толькi размовы
Ды немінучы ход падзей
Знясе і царскія галовы
І верне волю для людзей!
Не можа ноч трываць бясконца
І рання бляск ужо відзён!
Заззяе людзям волі сонца
Прадвеснікам шчаслівых дзён!
Бо перамен усё чакае
І у вірах жыцця падзей
Бясследна назаўжды знікае
Падман гвалтоўны між людзей.
Жыццё йдзе мернаю хадою,
Але няспынны яго ход
І бараніць усё святое
Паднімецца увесь народ!
Свидетельство о публикации №122101702916