На першы погляд
Бяжыць жыццё, пятляе спешна.
Ды толькi стыне дзесь ля сэрца,
Душа б`е крыламi - ёй цесна…
Тралейбус… Змрочная панурасць,
Употай погляд, вочы жмураць.
Напэўна й iх бунтуюць душы?!
Цi скамянелi… I паслушны?..
Прыпынак, мама маладая
З каляскай дзетка паднiмае…
Праход перапынiла… Цяжка…
Чакае моладзь, млява, важка…
Бабуля сумку цягне, крэхча,
Прагнула пад цяжарам плечы.
Бяжыць, штурхае люд маўклiва,
Iх не кранае… Як на дзiва…
Упэўнена iшла наперад,
З пачуццямi i сваёй верай.
А сёння вулiца пужае,
Я разумею, штось губляем…
Дай сiлы вырвацца з туману,
Гасподзь, занылi ў сэрцы раны,
Ўзнiкае вобраз Квазiмодо –
Чарсцвеюць сэрцы у народа.
Свидетельство о публикации №122101603419