Машукi

Груша-дзічка стаіць на пагорку,
Узбоч хаты драўлянай, старой.
Я ўначы вяду з імі гаворку,
Паднімаю, так мовіць, настрой.

Словы-думкі ляцяць у прастору,
Невядомы ім меж перашкоды,
Паднімаюцца птушкамі ўгору,
Аб'ядноўваюць душы й народы.

Аплятаюць Зямлю павуцінай
Тэлефонных бясконцых званкоў,
Ажываюць юнацтва карцінай,
Саграваюць пачуццямі кроў.

Там лунаю душою да ранку
Я ў асенняй сурмянай начы,
Адпачну, як стамлюся, на ганку,
Бо згубіў ад хаціны ключы.

Як прыеду, ключы адшукаю,
Дапамогуць знайсці сваякі.
Ключы - дробязь! А пекла чакае
Ў недалёкім сяльцы Машукі.

Там у пушчы з савецкага часу
Сочыць база за пускам ракет.
Не дай Божа вайна, то адразу
Прыляціць ёй ад Нато "прывет".

Што тады застанецца ад Тучы,
Ад той грушы і ад хаціны?
Які стрэне іх лёс немінучы?
Тое ведае Божа адзіны.

Ноч пакроўская- чорная сажа.
Думкі - рой у пчаліным вуллі.
Памалюся на сон. Хай Бог скажа
Мне лёс Тучы а можа й  Зямлі!


Рецензии