На ростанях Любовi - 15 -
Такі віхрысты і выразны шляхам
Я! адолець - разам. Па-над шляхам,
Мне гэты шлях... І прагну ісці.
Эквілібрыстыка. Найперш, душа.
Найгоршае яе - чужое няньчыць...
Душу любоў "чужая" пераляльчыць...
(Сябе караць! сябе вініць спярша!)
Парнас яшчэ... тужыць? - дык ладзіў.
Паставіў бераг на берагі
Уздоўж каралей цяглавай ракі. -
Чалавецтву Чалавек здрадзіў...
Жыць. Цяпер. У свеце мір сеяць
Думкай думнай думкі! Разбіваць?
Наноў між чвыру лірыку ствараць?
Хімер умоўны край зружавее?..
Ах, любая! вачмі зноўку - сум.
Разлог і лямант, пыл і час адвагі.
Законнік крыўдзіць шалі раўнавагі!
Нясконцай мітусні чарніць прыдум.
Памежжа адлегласць - даляглядаў пень
На крылах Феніксаў. Зноў шугаюць
Рыфмы. Служкі. Рай пераствараюць!
Агніць, цямнее, а прыходзіць дзень.
Свидетельство о публикации №122101503174