Багацце Кацярынкi
Нарадзілася дачушка.
Не прайшло і тры гадочкі –
Бог паслаў дачку й сыночка.
Доньцы першанькай сказала:
“Ты ж цяпер вялікай стала.
Сонька з Ромкаю – малечы,
Не шкадуй ім свае рэчы”.
І Міланка-весялушка
Бае казкі непаслушкам,
Песенькі для іх спявае,
Цацачкамі забаўляе.
Радуюцца бацька й маці:
Карагодзіць шчасце ў хаце.
Дні збягаюць без аглядкі –
Вось і год ужо двайняткам.
Сонька – зорачка, красунька,
Шчабятушачка, хітрунька
Песціць лялькі, іх галубіць,
Вельмі казкі слухаць любіць.
Хлопчык Ромка непаседа
Сядзе ў машыну дзеда,
Так вурчыць, так спраўна “едзе”,
Што чуваць усім суседзям.
А Міланка – проста дзіва:
Выбачае ім шкадлівасць.
Гульні ладзіць, дагаджае,
Хоць сама яшчэ малая.
Дай, Гасподзь, ім шчасця, долі,
Ліха каб не знаць ніколі,
Дружненька каб падрасталі,
Маму з татам шкадавалі.
Свидетельство о публикации №122101502351