Вайне скажам НЕ!

Мірна сцяг над краінай маёю лунае,
Беларусь багацее, мацнее, расце.
Мы ў шчасці жывём, мы смяёмся, спяваем…
Ветэраны, прыміце паклон ад дзяцей.

Пра вайну з кінастужак ды ў кніжках чыталі,
Шмат тых ведаем страшных, крывавых падзей.
Ім хацелася жыць, а яны паміралі…
Колькі ж вязняў лягло, невіноўных дзяцей?

Абгарэлая хата, бацькі іх забіты,
Брат сястрычку ратуе – нясе на плячах.
Дзе падзецца горотным, галодным, нямытым?
Колькі болю, спалоху ў дзіцячых вачах!

У краіне жывём мы цяпер незалежнай,
Маем шчасце вучыцца, спакойна гуляць.
Мы вайне скажам “НЕ!” шматгалоссем бязмежным,
Каб ніколі крывавых падзей тых не знаць.


Рецензии