Звiнiць капеж

Дзень даўжэе, у небе зноўку
Сонца ярка выглядае,
Сее промнікі і лоўка
Коўдру зімнюю здымае.

Паскідала шубы з дрэваў
Ды ў праталінкі шпурляе.
Ломіць гучна лёд на рэках, 
Іх з палону вызваляе.

Незаўважным рухам гонкім
Ледзяшы са стрэх скідае.
Ручаёк імчыцца звонкі,
З радасцю вясну вітае.

Сонца з кождым днём цяплее,
Глебу шчодра сагравае.
Не вярнуцца больш завеям,
Бо прырода ажывае!

На гулянцы – з песняй, з ласкай,
Весела зіму праводзім.
Досыць нам зімовай казкі,
Хай вясна-красна прыходзіць.


Рецензии