Матули
Цюльпаны ля хаты цвітуць, як раней,
Калі тут была гаспадыня,
І зранку мелодыю лье салавей
У вушы пакошанай скрыні…
Ўзышоў самасейкай укроп, як радно,
З зярнят, што згубіла калісьці…
Амаль два гады без цябе… Як даўно
Не можаш насустрач нам выйсці!
Усё як раней, нат калодзеж рыпіць -
То ўнукі вадзіцу цягаюць
У чысты чацвер, каб падлогу памыць...
Вучыла так ты, дарагая!
Бо помняць абрады, шануюць той смак
І звычкі, што так паважала!
Ламанцы пяклі на каляды, твой мак
За ўсё быў смачней, хоць ляжалы…
Ты многаму нас навучыла, цяпло
Заўжды было ў хаце, сардэчна…
Амаль два гады без цябе праплыло,
А быццам бы - цэлая вечнасць…
Свидетельство о публикации №122101403192