Наша зорачка

прысвечана праўнучцы

Маленькi, даражэнькi чалавечак,
Прыйшоў, як зорачка, на белы свет.
З iмкненнем шлях прадоўжыць наш у вечнасць,
Дай Бог, каб доля  сцерагла ад бед…
 
Анёлак Божы, мiлая дзяўчынка,
Зiяюць вочкi, быццам аганёк.
Матуля з бацькам нараклi Дарынкай,
Ты дар, жаданы сэрцаў iх расток…

Расцi ў любвi, бацькоўскай цёплай ласцы,
Няхай шкадуюць родныя i Бог,
Малiтва над калыскай роднай мацi
Сон сцеражэ, ахоўвае  цвяток…

Мiлуе лёс ды песцiць дзiцянятка,
Згадаюць зоры ёй шчаслiвы шлях,
Заўжды хай будуць побач мама, татка,
Гучыць у хаце смех па вечарах…


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →