Кучма - магерка

Збівалі шапкі з белай воўны,
Магеркай шапку называлі.
Надзетка – быў убор галоўны,
На свята толькі надзявалі.

Магерка ў форме капялюша,
З загнутымі ўверх краямі,
Прыгожая – сагрэе душу,
З двума шырокімі брылямі.

Паходзіць, пэўна, ад «вянгеркі»,
Заноснае названне гэта.
Але  насіліся магеркі
Зімой, вясной і нават летам.

Увосень ладзілі магеркі,
Бо воўны назбіралі многа.
Збівалі воўну добрай меркай,
Надзеткі людзям у дарогу.

Раней жа кучмай шапку звалі,
З часоў далёкіх назва гэта.
Кучомка – воўну так збівалі,
Бо лямчыць* воўну – добра мэта.

Заўвага:
*Лямчыць – «валять», войлак на беларускай
мове будзе лямец.
 


Рецензии