За Цiханкову хату звернеш...

***
За Ціханкову хату звернеш,
Праз жыта спелае бягом…
Дзяцінства чаплінскага вершы
Даўно ўжо выпіты набгом!

За жытам сто бяроз, не болей.
А ты малы яшчэ зусім.
Дзяцінства адгукнецца болем
Шчымлівай радасці ва ўсім

Тваім, ужо здранцвелым целе.
Ты з кошыкам, што бацька сплёў.
І над табой тады ляцелі
З балота гусі, і кароў

Ля бора пасвіў дзядзька Якаў.
Ты сыраежкі ў кошык браў.
А часам нават горка плакаў,
Як белы грыб не адшукаў.

За Ціханкову хату звернеш,
Праз жыта спелае ідзеш.
Мне засталося толькі ў вершах
Ды ў сне дзяцінства, што завеш.

12. 10. 2022 г.


Рецензии