А я жоначкi не маю
Любай жоначкі не маю,
Ды жаніцца не спяшаю:
Цешчу слаўную шукаю.
Мне б такую цешчу-маці,
Каб было што з яе ўзяці,
Шчыра зяця каб любіла,
Мерседэс мне падарыла.
Дзевак многа зухаватых,
Самі просяць, каб іх сватаў.
А я цешчу выбіраю –
Жонка ж пойдзе мне любая.
Ды гадочкі ўсё ляцелі –
Чуб і вусы пасівелі.
Тыя дзеўкі, што кахалі,
Дзетачак панараджалі.
Да малодкі заляцаўся,
Толькі сораму набраўся:
Захацеў пацалаваць,
Дзедам стала абзываць.
Дзе мне, беднаму, дзявацца?
Мне ж не з цешчай цалавацца!
І цяпер я добра знаю:
Цешча пойдзе мне любая.
Свидетельство о публикации №122101202315