Беражыцеся, дзяучаты!
Выйшла замуж за Міхася.
Закахалася ж у дурня,
Лайдака ды лабатраса.
На гулянцы Міхасёк
Пеўнем ходзіць, ганарыцца.
А да працы, дык – здалёк,
Бы чорт ладану баіцца.
Жонка з раніцы журыла –
Ты калі, лянота, ўстанешь!
Ветрам дзверы паваліла,
Дровы ў зелле паўрасталі…
– Галава баліць, дарэчы,
Дай жа лекаў – піва шклянку!
Чысціць боты ён пад вечар –
І да дзевак на гулянку.
Хоча жонка развадзіцца:
Гоніць трутня прэч ад хаты.
Марыць зноў лайдак жаніцца, –
Беражыцеся, дзяўчаты!
Свидетельство о публикации №122101202232
Аста Ленц 13.10.2022 10:32 Заявить о нарушении
Валентина Кульбеда -Бакунн 13.10.2022 16:12 Заявить о нарушении