Пазавi да шлюбу
Моцна пакахала, сэрца заспявала.
Месяц толькі ўзыдзе – да мяне ён прыйдзе,
Вусны зацалуе, душу замілуе.
За акном прыгожа салаўі спяваюць,
На гулянку хлопцы шчыра запрашаюць.
Ой, прашу вас, хлопцы, пад акном не стойце,
Я таго чакаю, што сама кахаю.
Любага кахаю ўсёй душой, без краю,
Прыйдзе пацалуе, душу зачаруе.
Сэрца шэпча: “Любы, запрашай да шлюбу,
Да маёй ты хаты шлі бацькоў у сваты”.
Сваты добрым часам: маладыя – разам,
Дзеўка – да выдання, пара – да вянчання.
Бласлаўляе маці і дачку, і зяця –
Шчасная гадзіна, дык гуляй, радзіна!
Свидетельство о публикации №122101202223