Зязюлечка
За кучаравасць пакахаў.
Казак малодзенькі ды чарнабровенькі
У гай дзяўчыну запрашаў.
Шуміць дубровушка, шуміць зялёная,
У ёй гуляе вецярок.
Прыйдзі, дзяўчыначка – краса вясновая
Разліта ў лесе незнарок.
У небе зорачкі міргаюць ясныя –
Дзяўчына косу распляла.
Свайму каханаму, душой абранаму,
Дзявоча сэрца аддала.
Шуміць дубровушка, шуміць зялёная,
Шапоча ў лісці вецярок.
Прыйшла дзяўчыначка, прыйшла ўлюбёная
У юнака і вечарок.
Дубок з бярозкаю, а я з дзяўчынаю
Стаялі ажно да зары.
Кукуй, зязюлечка, парой шчасліваю,
Гадоў нам многа падары.
Шуміць дубровушка, пяюць вясельную,
Музыкі б’юць у бубянок.
Была дзяўчынаю – цяпер нявестаю
Пайшла з каханым пад вянок.
Свидетельство о публикации №122101202215