Свята у горадзе нашым
Беларускай пісьменнасці Дзень.
Паляцелі шары ў паднябессе,
Горад моваю роднай гудзе.
Сустракаем гасцей караваем,
Раскрываем прад імі душу.
Слава й гонар палескага краю
Зноў крылата ляціць за мяжу.
Ганарыцца ёсць кім у раёна:
Дастаеўскі шэдэўры пісаў,
Помнім Орду Напалеона,
Тут мадонны Кузьміч маляваў.
Мноства ў горадзе сквераў прыгожых
Патанае ў духмяных садах.
Чысціня яго ўсіх заварожыць,
Набірае будоўля размах.
Чутны ў парку спеў-пошчак птушыны,
Смех дзіцячы запальна гучыць.
Не знайсці прыгажэйшай мясціны –
Нам Палессем заўжды даражыць.
Колькі ж колераў, гукаў наўкола!
Колькі светласці ў нашых нябёс!
Прыгажосцю кранаюць прасторы,
Янаў мой! Мая песня, мой лёс.
Свидетельство о публикации №122101202176