Куточак раю
Стаіць уздоўж ціхай ракі.
Куточак сапраўднага раю –
Жывуць тут мае землякі.
Дамы патанаюць у кветках –
Пах бэзу, язьміну плыве.
Здзіўляюць красою палеткі –
Лянота нідзе не жыве.
Вяртаецца з горада моладзь –
Кут родны да сэрца прырос.
Іх вабіць збажынавы колас,
Заве ясназорасць нябёс.
Лес водар густы разлівае,
Птушыны арган кліча ў гай.
Ад любасці сэрца спявае –
Рамонка-валошкавы край!
У Моталі дно залатое:
Люд спраўны пры Боне асеў.
Дзядоў нашых месца святое –
Жывём мы ў дзівоснай красе!
Цвіці, родны Моталь, красуйся,
Сардэчна гасцей сустракай!
Заўсёды табой ганаруся,
Мне Богам падораны рай.
Свидетельство о публикации №122101202160
С наилучшими пожеланиями 🎆🍒👼☮️
Елена Шахова 7 24.11.2022 07:00 Заявить о нарушении