Пакорна крыж нясу

Блукала ў цемры сцежкай вузкаю,
Амаль на краі бездані была.
Я шчасце сваё кволае не тузала,
Ад цемры шлях шукала да святла.

У Бога новы вымаліла лёс,
Ды загаіла ў сэрцы вершам сум.
Шпурнула гора з ліхам пад адкос
І з той пары пакорна крыж нясу.


Рецензии