Аднойчы
Цёпла у хаце…
Пад распевы цвыркуна
у камiне тлеюць дровы
адгарэла зiхаця
Без журбы i асцярогi
па падлозе
уздоўж вакна
скачуць пошугамi богi
адыходзячага дня
прымхi тут не надта звонкi
не азмрочваюць камфорт
а з дзівосаў толькi коткi
ды кiтайскi нацюрморт
Мы с табой аднi…
Мы разам…
На павек прызыўны ўзмах
праяўляецца жаданнем
плынь лагоды у вачах
сузіральнікам няёмкім
у цішы пауночных трасс
непрыкметна
не таропка
час лунае мiма нас
Свидетельство о публикации №122101100864