Здзяйсняцца волi нашай мары!

Мне засталіся толькі вершы,
Няма дарогі ў родны край.
Так, доля выдала адчай,
Ды з лёсам гэткім я не першы.

Не першы я і не апошні,
Каму чужым стаў родны край,
Што апынуўся ў лапах зграй,
Дзе без слядоў знікае кожны.

Ім ненавісны вольны дух
І людзі вольныя ад страху!
Іх мара нас у кола жаху
Загнаць і супыніць наш рух.

Не першы я ахвяра долі,
Што хунта выпісала мне,
Але і цёмны час міне
І заімжыць вясёлкай поле!

Вы, людзі, верце! Божай кары
Ніводзін злыдзень не міне
І хутка ў роднай старане
Здзяйсняцца волі нашай мары!


Рецензии