Круты воук

Захацеў воўк фарсануць –
Гонар свой сабе вярнуць.
Каб ніхто з яго не кпіў,
Ён мапед сабе купіў.

Асядлаў ягго са смакам
І паехаў, небарака.
Праз паляны і лясы –
З крыкам:”Ну, чакай, Касы!”

Зайчык –ветрам шугануў,
Воўк  -што моцы газануў –
Паімчаўся стрымгалоў –
Нечым шыну пракалоў,
Пакаціўся, нібы мяч,
І раздаўся воўчы плач.

Аб асінавы сучок
Пакалечыў ён бачок,
Наляцеўшы на пянёк,
Заскуголіў бы шчанё…
(Гэта вожык надта колкі
Выставіў свае іголкі!)

І ў бярлогу біты воўк
Ледзьве ногі павалок.
З-за кусточка зайчык – скок:
На насовачку, браток,
Вытры слёзкі і не плач,
Лепш давай гуляць у мяч.
Хопіць, можа, крыўдаваць,
Прапаную –сябраваць.


Рецензии