Радасць
Расказаць вам, дзе хадзілі?
Мы з сябровачкай Налзюшкай, –
Лебядзей сваіх кармілі!
Ім занеслі бульбы, хлеба,
Бо ж яны там згаладнелі.
Кожны дзень карміць іх трэба,
Каб у вырай не зляцелі.
У чаратах яны гняздзяцца,
Дзе няма ніводнай хвалі.
Нас любёдкі не баяцца –
Ежу з рук у нас клявалі.
Свидетельство о публикации №122101004957