Першы клiн у лета адплывае...

***
Першы клін у лета адплывае.
Журавы… І журыцца зямля,
Бо яна не ведае, не знае,
Ці пабачыць зноўку жураўля.

Ці пачуе крык яго прызыўны,
Ці вяртацца будзе да яе
Сын яе вялікі і наіўны,
Што ніколі не ўзвышаў сябе?

Першы клін у лета адплывае.
Журавы… Я журавіны ем,
А душа не ведае, не знае,
Вернецца той клін яшчэ, ці не.

09. 10. 2022 г.


Рецензии