У такi дзiуны кастрычнiцкi вечар...
Ў такі дзіўны кастрычніцкі вечар,
Дзе барвовая чырвань калін,
Ўспамінаю я маміны плечы,
Што глядзяць на знікаючы клін
Жураўліны – у гомельскім небе.
Нават кінула бульбу, стаіць…
Як ты, родная, зараз мне трэба,
Калі сэрца шчыміць і баліць…
- - -
Ў такі дзіўны кастрычніцкі вечар,
Што глядзіць на знікаючы клін,
Працавітыя маміны плечы
Ўспамінае адзіны твой сын,
Што яшчэ не пакінуў зямельку,
Што гайдае той гомельскі кут,
Дзе калісьці і ты у нядзельку
Забывала пра горыч пакут.
Нават кінула бульбу. Глядзела,
Як у небе плывуць жураўлі.
Хай бы ты хоць на міг прыляцела
Ды са мной пабыла на зямлі.
09. 10. 2022 г.
12 кастрычніка маме споўнілася б 99 год.
Свидетельство о публикации №122100906272