Ох i слауная дзяучына

Ох і слаўная дзяўчына
Гэтая Наташка! –
Вяне хлопец слаўны, чынны
 Ды  ўздыхае цяжка.

А яна ж не хоча верыць,
Што яе кахае,
Ды сябровачкаю вернай
Сябе называе.

Толькі хлопец не здаецца –
Намякае зноўку:
«Паглядзі, як сэрца б ецца,
Любая сяброўка!
 
Прытулі хутчэй да сэрца!
Дзеўкі не манашкі –
Адаб юць – не азірнешся…
Ой, глядзі, Наташка!»


Рецензии