Хопiць нам хавацца
Расцвіла каліна.
- Выйдзі выйдзі да мяне
любая дзяўчына!
- Бацька й маці не пускаюць
Нават на хвілінку,
На замочак зачыняюць
Доньку Кацярынку.
Пад пакровам цёмнай ночы
Выйшла праз акенца –
Заглянуў я ў яе вочы,
Прытулiў да сэрца.
:
…Прастаялі да ўсходу –
Трэба раставацца.
- Ах, якая ж асалода
З любай цалавацца!
Ты мяне прычаравала –
Некуды дзявацца.
Заўтра каб сватоў чакала! –
Хопіць нам хавацца.
Не сварыся, бацька й маці,
Доньку не хавайце:
Буду добрым я вам зяцем,
За мяне аддайце.
-Адцвіла ў саду каліна,
Ягадка паспела.
Выйшла замуж Кацярына
За каго й хацела.
Свидетельство о публикации №122100903258