Вячоркi

Заспяшаліся пад вечар да сябровачкі
Маладзіцы-прыгажуні на вячарачкі,
Заспявалі, што мінаюць лы не вернуцца
Іх гадочкі маладыя – колам верцяцца.

Песня звонкая панеслася, крылатая
Аж под неба, па-над мотальскімі хатамі,
Пакружляла ў паднябессі –не вярнулася,
А з вячорак песня новая ўжо чулася.

Заспявалі пад гармонік шчэ й прыпевачкі,
Ды й пайшлі – ў пляс вясёлы, нібы «дзевачкі»
І дамоў ісці жанчынкі не спяшаліся –
Вельмі ж ёмка, на вячорках, разгуляліся!

Гаспадарыкі ўжо дома спахапіліся,
А дзеж жоначкі- гулякі забарыліся?
Ах, як слаўна, што на вёсцы ёсць вячорачкі!
Дзякуй шчырае за хату іх сябровачцы!

   


Рецензии