Начное вiдовiшча
З начнога неба яснага
Коўш зорачак рассеяла
Над рэчанькаю-Ясельдай.
Наўкола дзіўны звон стаяў
А зоры плавалі ў вадзе.
Чарот паблізу назіраў
Зачаравана так глядзеў.
І закахаўся у адну…
Схіліўся нізенька –глядзіць,
Ўздыхам хвальку ўскалыхнуў –
Хацеў яскравую злавіць.
Ды хвалька плясь яму ў твар:
Не распускай занадта рук!
Стой ціха ў завадзі і мар,
Не лезь, як да жураўкі жук.
Свидетельство о публикации №122100903167