У згодзе з сабою

Калі ты ў згодзе з сабою –
Душа ўпаднябессі кружляе.
Слязінка пральецца парою,
Ды радасці не замінае.

Тады ўсе няўзгоды, здаецца,
Нікчэмныя, крыўды не варты:
Душа не сумуе –смяецца,
На сэрцы – і песні і жарты.

Калі  ж ты з сабою не ў згодзе,
То сэрца калоціцца, б ‘ецца.
Душа патанае ў маркоце,
Свет белы нямілым здаецца.


Рецензии