Беларусь сiнявокая

Гляжу у прасторы: якое раздолле!
Жытнёвае поле хвалюецца морам,
Валошкаў блакіты – нібыта азёры
Тут сонейка ў золаце промні купае,
І вецер свавольнік па полю гуляе,
Вясёлую, звонкую песню пяе,
Валошкам, жытам сумаваць не дае.

Нас хлебам  адорыць багатая ніва,
А пчолкі мядок сабяруць нам рупліва.
Лясы векавыя ўпіраюцца ў неба,
Грыбоў ды чарніцаў – бяры колькі трэба.

Як пацеркі,  зорна ляжаць журавіны,
У рэках, азёрах –усякай смачніны.
Багацце такое вось тут, не далёка –
На Беларусі маёй сінявокай.


Рецензии