МАЙ 45-ГО ГОДА
Салдаты йшлі, нячуючы х7знямогі, –
У выкляты Берлін, да логава вайны,
Да найвялікшай, слаўнай перамогі.
Насустрач, нібы з выраю буслы,
У родныя спяшаліся мясціны –
Нявольнікі, з германскай каболы,
Дзе на фашыстаў цяжка гнулі спіны.
Глядзіць салдат:далёка між людзей –
Адназ жанчын нагадвае кагосці,
Ідзе ў світцы, а такіх нідзе
Не бачыў ен, як толькі ў роднай вёсцы.
Дагнаў яе, у вочы паглядзеў…
На саматканай світцы – кветкі з лёну…
-Ах, цётачка! Там Сашка ж ваш ідзе!
І маці кінулася ўздоўж калоны.
-Сыночак родны! Сашачка! Сашо-о-о-к!..
І цішыня зрабілася наўкола…
Той крык душы дзіця яе знайшоў,
І бег салдат на мацярынскі голас.
Ад шчасця слёзы хлынулі з вачэй –
Абняў сын маці, прытуліў да сэрца…
І небыло нічога даражэй
Сустрэчы іх –за ўсе дні ліхалецця.
“Спаткаў сын маці! Маці сын спаткаў!”
Панеслася над строем бы малітва.
І ў думках кожны з іх ўспамінаў
Сваю матулю перад грознай бітвай.
Свидетельство о публикации №122100903102