Дзень перамогi
Каго вайна праклятая кранула,
Хто страціў блізкіх, родных, дарагіх,
Ўчые хаціны полымем дыхнула.
Каго загнала семьямі ў лясы
І заглядала смерцю прама ў вочы,
Каму забітых сняцца галасы
І жорсткі бой – амаль што кожнай ночы.
Жыве людская памяць, і гарыць
Агонь ля помнікаў, любоў у сэрцах.
Дзень перамогі!..Нельга тых забыць,
Хто засланіў сабою нас ад смерці.
То дождж, то сонца ззяе ў гэты дзень,
Хістае вецер сосны ды бярозы,
Блакіціць неба для жывых людзей,
А па зогінутых –ілье дажджынкі-слёзы.
Свидетельство о публикации №122100903089