Помнiк на Нямiзе

Сяточны дзень на дзіва ясным быў,
Над Мінскам сонца яснавока зяла
Кружлялі ў чыстым небе галубы,
І музыка пад воблакі ўзлятала.

Ды раптам хмара чорная, бы ноч
Сабой закрыла неба над сталіцай,
І над Нямігай з градам хлынуў дожджь,
Загрукаталі высі ў бліскавіцах.

Панічна моладзь бегла на прасткі –
У пераход схавацца ад заалевы;
З даждджом і громам зліўся плач людскі,
Забылі ўсе пра музыку і спевы.

Ім не хапіла мудрасці тады –
Астанавіцца ды перахрысціцца.
 І, можа, не было б такой  бяды…
Не дай Гасподзь, другім так памыліцца!..

…Як напамін, як выкуп ад бяды –
Паўстаў гранітны помнік як  дакора.
Ідуць з жалобай родныя сюды,
Слязою амываюць  боль и гора…


Рецензии