Малю у Бога шчасця

Я міласці й ласкі сыночку свайму,
Малю што дзянёчак ў Бога,
Каб век усміхалася шчасце яму
І слалася роўна дарога.

Каб скрозь і заўсёды Пакровам сваім
Святая Марыя ўкрывала
Ахоўнік Анёл быў засёды пры ім,
Ні  зло, ні бяда не кранала.

Цяпер не дзіця ўжо- вышэй бацькі стаў!
Мой Бог надзяліў яго сілай.
Гляжу  і не веру  сваім я вачам:
Яго на руках я насіла?...

Ці ж гэта той хлопчык- крывінка мая,
Якога купала, карміла,
Вучыла хадзіць, ад хвароб сцерагла,
З пяшчотай да сэрца туліла?..

Мой сын самастойны!
Стаў тым кім хацеў.
Дай Бог яму пространь кахання!
Даў Бог, дачакаўся маленькіх дзяцей,
Займеў ад людзей паважанне!

Дай Бог век любіць свае нівы, палі,
І роднае месца прыстанку,
Цаніць бохан хлеба з бацькоўскай зямлі,
Што пахне расой на світанку.

З каханай дзяўчынаю шчасце знайсці-
Гады ж праляцяць вельмі хутка!
Дай Бог не спаткнуцца ніколі ў жыцці,
Прайсці з ёю шлях свой без смутку!

Удзячным за ўсё быць ,што лёс падарыў-
За кветкі, за пыл, за спякоту…
Куды б ні патрапіў, каб не забываў,
Пра мілую весачку Моталь.

Бо шлях і ў яго Божа, толькі адзін:
Нікому другі не даецца,
Хай пройдзе прыгожа яго і мой сын,
Нічым не засмуцячы сэрца!


Рецензии