Гарыць над Ясельдай заранак
Павольна рэчанька цячэ.
Пры ўсходзе сонца ціхі ранак
Маіх кранаецца вачэй.
Акруга росамі зіяе
Кустоўе шчэбетам гучыць…
Тут рэчка возера вітае
І ў воды Прыпяці бяжыць.
А я вітаю тут лілеі,
Жывую плынь, святую гладзь
І зноўку сэрцам маладзею,
Душы пачуццяў не суняць!..
Свидетельство о публикации №122100903008