Суперкураняткi
Прывяла сыноў і дочак
Наша курачка-чубатка,
Тыя рынуліся ў градкі.
Закудахтала квахтуха:
«Непаседы, непаслухі,
Сілы марна не губляйце,
Чарвячкоў, жучкоў шукайце».
Самы жвавы пеўнік Пеця
Рассмяяўся: “Мама, верце –
Слоў не кідаю на вецер –
Купім гэта ўсё ў маркеце».
Свидетельство о публикации №122100807166