Помнiк
Іх белыя крылы тугу разганяюць.
Да помніка хіляцца кветкі калін,
Ад жалю расіначкі-слёзы раняюць.
Ой белыя, белыя птахі вясны,
Якое свяшчэннае ў нас сёння свята!
Жалобна галосяць над храмам званы,
І сэрцы сціскаюцца нашы ад страты.
Сумуе чаромха між гнуткіх бяроз,
Стаіць над магілай нявестай забытай...
Жаль сэрца скаваў, і стрываць нельга слёз:
Тут кожны чацвёрты ляжыць пад гранітам.
На шчасце, жывём у дастатку, цішы,
Квітнеюць прысады, гадуюцца дзеці.
Прыносім да помнікаў смутак душы
І кветкі для тых, хто сышоў у бяссмерце...
Свидетельство о публикации №122100807149