Боль страты

Дарэмна спяшалася звыклай дорожкай,
Дарэмна вялі мяне ногі сюды:
Матулька не выйшла на родны парожак,
І тата мяне не спаткаў, як заўжды.

Калі ўвайшла я ў бацькоўскую хату,
Спаткала сумота мяне, цішыня:
З  партрэта глядзяць без віны вінавата
Бацькі дарогія – уцеха мая.

Стаю, ціха плачу… Як цяжка паверыць…
І горкія слёзы туманяць мне зрок.
Здаецца, вось-вось рыпнуць весела дзверы
І мама пакліча за стол “на чаёк”.

І ў цёплай, бы колісь, сардэчнай гамонцы
Раскажам навіны, падзякуем лёс…
І весела тата расцягне гармонік,
І песня бацькоў узляціць да нябёс.

…Як хораша, слаўна, зацішна жывецца,
Пакуль мы пад родным бацькоўскім крылом.
Так шчыра ніхто не прыгорне да сэрца
І не абагрэе душэўным цяплом.

Люблю я вас моцнай дачэрняй любоўю.
І як гэту цяжкую страту прыняць?!
Грахі вам прабачыць штодзень малю Бога.
Прыходзьце, прашу, да мяне хоць у снах.   


Рецензии