Прытулак

У прытулку свой век дажываюць
Людзі цяжкаю доляй абраны,
Па сцяжынках між хвояў гуляюць,
Наталяюцца борам духмяным.

Сніцца часта ім родны куточак,
Да якога душа плача-рвецца.
Гадавалі сыночкаў і дочак,
Іх лічылі найлепшымі ў свеце.

Ды няма часу дзецям у спешцы
Акружыць бацькоў ласкай, турботай,
Удзяліць ім хвілінку, уцешыць,
Прыгарнуць іх да сэрца з пяшчотай. 

Папрасіць прабачэння, вярнуць іх
У сям’ю – ім жа многа не трэба:
Каб былі побач дзеці, унукі,
Родны ганак ды лустачка хлеба.

Слёзы горкія засцяць ім вочы,
Сум глыбокі, пагляд вінаваты.
Сэрца плача, сказаць дзецям хоча:
“Хаця б слоўкам парадуйце тату.

Хоць хвілінку знайдзіце для маці,
Што з любоўю да сэрца туліла,
Аддавала ўсю душу дзіцяці,
Шчасця-долі ў Бога маліла”.

…Чысціня ў тым прытулку, прыстойна,
Старых лечаць, даюць смачна есці.
Ды на сэрца ў іх не спакойна,
Не спяваецца птушкам у клетцы.

Дзеткі-дзеці, жывіце вы ў шчасці!
Толькі помніце запаведзь Бога:
Што пасееш – прыйдзецца пажаці.
Хай мінае вас такая дорога.


Рецензии