Цана хлеба

Дзяўчынка ў парку весела гулялася,
Ды раптам плач, і слёзы ручайком .
Бабуля пакарміць яе пыталася,
Пахучым, смачным, свежым, піражком.

Насупраць чалавек –-дзіця вайны, сядзіць,
Зайшлося сэрца у яго ,ад болю,
Успомніў, як павінен быў дзяліць,
Скарынку хлеба, між усёй сям’ёю.

Як плакала матуля па начах,
Што спаць галоднымі лажацца дзеці.
Кароўка іх, схаваная ў карчах,
Ад немінулай ратавала смерці.

Не дай Бог, дзеткі, вам пазнаць вайну!
І слёзы коцяцца ў яго мімаволі,
Хлеб есці досыць, знаць яго цану,
Вачэй галодных не відаць ніколі!


Рецензии