Добры след
Пальчыкамі-вочкамі ты глядзіш на свет,
Мілы мой, найшчыры мой, слаўны мой паэт!
І душою светлаю славіш родны край,
Сцежку запаветную, пераможны май.
З гонарам услаўлены верныя сыны,
Іхні лёс апалены – з клятае вайны.
Хораша апетыя дрэўцы ў лясах,
Сонейкам сагрэтая летняя краса,
Цэркаўка вясковая, Божыя званы,
І пара вясновая, і бурштын сасны.
Голасам поэтавым рэдкае красы
Ўсе табой апетыя ў полі каласы,
Возера, рачулачка, нават чараты,
Мотальскія вулачкі, месяц залаты.
Чулым, шчодрым сэрцайкам дорыш ты цяпло
І пяеш заўсёды нам толькі пра любоў.
Душы нашы чэрствыя гоіш ты радком,
Радуеш, бы веснія песні жаўрукоў.
…Пальчыкамі-вочкамі ты глядзіш на свет,
Рыфмамі бліскучымі аздабляеш след…
Надзея Парчук
Свидетельство о публикации №122100805172