Шчасце раз даецца
Пакахаў дзяўчыну хлопец чорнабровы.
Пакахаў дзяўчыну, шлюб хацеў з ёй браці –
На красу-дзяўчыну знайшла ганьбу маці.
– Абыдзі ты бродам, – сына папрасіла, –
Знакаміты род наш, дзеўка ж – сіраціна.
– Адарваць ад сэрца ты не зможаш, маці:
Шчасце раз даецца, буду век кахаці!
Свидетельство о публикации №122100805109