Спатканне
Крыштальнай студзёнай вады.
Красуня Галіна, што губкі з маліны,
Сцяжынай прыходзіць сюды.
Нагнецца з вядзеркам – з вады, бы з люстэрка,
Пагляд незвычайнай красы.
Стан тонкі дзявочы, як зорачкі, вочы,
Бялюткі, як лён, дзве касы.
Тым сонечным ранкам пад’ехаў Іванка,
Каб выпіць з дарогі вады.
З каня ён саскочыў, зірнуў ёй у вочы
І ў іх патануў назаўжды.
Каляднай нядзеляй згулялі вяселле,
Грымела ад спеваў сяло.
Цалуе Іванка Галіну да ранку –
Спатканне шчаслівым было.
Свидетельство о публикации №122100805076