Завiруха
Завіруха дзіўнае красы.
У бялюткай новенькай сукенцы
Сыпле снег на вейкі, валасы.
І шчыміць у сэрцы памяць-скруха,
Нібы ўчора тое ўсё было.
Вось у гэтакую завіруху
Нашае каханне расцвіло.
Я цябе паміж снягоў шукаю –
Песню як “крутуха” нам пяе!
Сэрца з асалодаю жадае
У абдымкі трапіць зноў твае.
Так імгненна зімы пранясліся,
Раніць душу той пары ўспамін…
Вей, завея, нада мной кружыся
Напамінам казачных хвілін.
Свидетельство о публикации №122100805071