Каханне

Наканавана Богам доля –
Жывём адзін для аднаго.
Гады сыходзяць, хіляць долу,
Ды не шкадую я таго.

Мы чаркай поўнаю з табою
Каханнем упіваліся,
І ў зорны вечар над ракою
Пачуцці акрыляліся.

Былі ў жыцці й расчараванні:
Пражыць – не песеньку стварыць,
Але не страцілі кахання:
Агеньчык у душы гарыць.


Рецензии