Цудоуная жанчына
Благаславенны Богам дзень і час,
Калі сустрэла я цудоўную жанчыну.
Нялёгкім склалася жыццё ў нас…
Спаткаліся на вузенькай сцяжыне.
Знаёмствам гэтым вельмі даражу:
Ты прыкладам і словам акрыляеш.
З табою падзяліцца я хачу
І радасцю сваёю, і адчаем.
Ты аддаеш цяпло сваёй душы,
Сяброўствам шчырым сэрца саграваеш,
На дапамогу ўсім прыйсці спяшыш,
І мужнасцю нам сілы прыбаўляеш.
Руплівы, безадмоўны чалавек,
З дзяцінства цябе доля не люляла,
Магла б абузай родным стаць навек –
Ты ж, бы крынічка, шлях свой пракладала.
Табой апеты родны, любы край
Прыгожым словам беларускай мовы.
Ад чытачоў-прыхільнікаў прымай
Зямны паклон за мудрасць твайго слова.
Хай Бог цябе ад бед засцеражэ,
Настаўнік мой, паэт наш знакаміты!
Кукуй, зязюлька, шмат наваражы
Гадкоў шчаслівых творцы пладавітай.
Свидетельство о публикации №122100805043