Усход сонца
На ўсходзе блакіт чырванее.
Прачынаецца сонца і дзіўнай красой
Па ваколіцы промнікі сее.
Аксамітныя травы пад сонцам блішчаць,
Вецер сонна шапоча з лістотай,
Акунаюцца промні ў азёрную гладзь,
Усміхаюцца сонцу з пяшчотай.
У кустоўі птушыная песня гучыць –
Заліваецца трэллю салоўка.
Белы бусел паважна над полем ляціць,
Жаваронак пяе ў высях звонка.
Колькі сонца, блакіту, вяселля наўкол!
Ад пачуццяў – душа ў паднябессі.
То Радзімы маёй непаўторны прастор,
Моталь наш! Ты мой лёс, мая песня!
Свидетельство о публикации №122100805004